Вы тут

Памерла беларуская тэлевядучая Ірына Смольская

Ірына Смольская / ctv.by

Ва ўзросце 51 года памерла тэлевядучая Ірына Смольская. Аб гэтым паведамляюць яе сябры ў сацыяльных сетках.

Смольская пачала працаваць на тэлебачанні з пачатку 1990-х: спачатку як дыктар навін. Пасля яна стала вядучай праграм “Добрай раніцы, Беларусь”, “Песню бярыце з сабою”, “Вiншуем Вас!”. З сярэдзіны нулявых працавала на канале СТВ.

Прычыны смерці не называюцца. Па папярэдняй інфармацыі, у Смольскай былі праблемы з сэрцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.