Памерла актрыса Людміла Іванова, Шура са "Службовага рамана"
![Памерла актрыса Людміла Іванова, Шура са "Службовага рамана"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1478529087.jpg.webp?itok=iOtlfYc9)
7 кастрычніка ў рэанімацыі адной з бальніц у Маскве памерла актрыса Людміла Іванова. Ёй было 83 гады, інфармуе РІА "Новости". У Івановай было больш за 80 роляў у кіно. Гэта такія фільмы "Палёты ў сне і наяве", "Прыгоды Пятрова і Васечкіна", "Самая абаяльная і прывабная", "Нябёсы абяцаныя". Але найбольш Людміла Іванова вядомая па ролі Шуры ў фільме "Службовы раман".