Паляк вёз у Беларусь кантрабандай 140 кг сала (фота)
![Паляк вёз у Беларусь кантрабандай 140 кг сала (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sala-2606-3.png.webp?itok=_ZyOlsWG)
У пункце пропуску "Дамачава" брэсцкія памежнікі выявілі 140 кг кантрабанднага сала, якое грамадзянін Польшчы спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь.
Здарэнне адбылося 22 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Жыхар польскай Бяла-Падляскі размясціў вэнджанае сала ў вакуумнай упакоўцы ў спецыяльным тайніку аўтамабіля. Аднак усе хітрыкі зламысніка былі марнымі — памежнікі выявілі яго тайнік.
Мытнікі забралі кантрабандны тавар і аўтамабіль правапарушальніка.