Палова беларусаў за саюз з Расіяй, чвэрць — з Еўрасаюзам

Амаль палова грамадзянаў Расіі (48%) лічаць сяброўскай дзяржавай Беларусь. Такія высновы зрабілі сацыёлагі ВЦИОМ, якія ўдзельнічалі ў апытанні, праведзеным сёлета ў 13 дзяржавах былога СССР міжнародным даследчым агенцтвам "Еўразійскі Манітор". На пытанне сацыёлагаў, з якімі са згаданых краін было б лепш аб'яднацца, больш за палову рэспандэнтаў у Беларусі (56%) паказалі на саюз з Расіяй, кожны чацвёрты (25%) — з ЕС. Украінцы жадалі б аб'ядноўвацца з Расіяй (47%), Беларуссю (29%) і ЕС (21%).

Большасць жыхароў краін постсавецкай прасторы, за выключэннем Грузіі, Азербайджана і дзяржаў Балтыі, лічаць Расію сяброўскай ім дзяржавай. Аб гэтым заявілі 82% жыхароў Арменіі, 74% — Беларусі, 67% — Казахстана, 89% — Таджыкістана, 78% — Узбекістана, 58% — Украіны, 49% — Малдовы.

Кожны трэці расіянін лічыць дружалюбным Казахстан (33%), кожны пяты — Украіну (22%). Найменш дружалюбнымі краінамі падаюцца расіянам дзяржавы Балтыі (па 4%).

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі