Палітзняволеную Сафію Сапега пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі

Палітзняволеную Сафію Сапега пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі

Палітзняволеную Сафію Сапега пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сафія — грамадзянка Расіі, у Беларусі яна пражывала ў Лідзе.

Таксама праваабаронцы паведамляюць, што дзяўчыну пазбавілі спаткання з роднымі — пакаралі нібыта за тое, што яна падзялілася з кімсьці цыгарэтай. 

6 траўня Гродзенскі абласны суд прысудзіў ёй 6 гадоў калоніі. Сафію вінавацілі паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 

Сафію Сапега затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам. Беларускія ўлады прымусілі самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

Напрыканцы ліпеня паведамлялася, што бацька Сафіі цалкам аплаціў прызначаны ёй шраф — 175 тысяч рублёў. Пасля гэтага дзяўчыну могуць памілаваць або перадаць у Расію для працягу адбывання пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі