Вы тут

Палітзняволеная Вольга Гарбунова вырашыла скончыць галадоўку

Вольга Гарбунова / t.me/viasna96

Палітзняволеная актывістка Вольга Гарбунова выходзіць з галадоўкі, якую трымала амаль два тыдні. Аб гэтым паведамляе сяброўка Вольгі ў сацсетках.

"Воля выходзіць з галадоўкі. З'явіўся матрац і магчымасць спаць ноччу. Атрымалася перадаць лекі, перадачу і адправіць пасылку. Воля ўсіх дзякуе за падтрымку і перадае прывітанне", — распавяла жанчына.

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 лістапада Вольгу Гарбунову затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.

Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Гарбунова была адной з гераінь міжнароднага дакументальнага фільма "WOMAN", дзе сабраныя апавяданні 2 тысяч жанчын з 50 краін свету. Пра свой удзел у гэтым фільме Вольга расказвала ў размове з Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.