Палітвязню Статкевічу дадалі абвінавачанне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў

Палітвязню Статкевічу дадалі абвінавачанне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў

Палітвязню Мікалаю Статкевічу дадалі абвінавачанне ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК). Пра гэта напісала ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

"Сення Мікалаю "перапрад’явілі" абвінавачванне. "Дабавілі" (у каторы раз?) ч.2 арт. 293. Нібыта ён з Ціханоўскім і Севярынцам рыхтавалі масавыя беспарадкі. Папярэдні артыкул не дазваляў трымаць у СІЗА больш за шэсць месяцаў. Сёння 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі", — паведаміла жонка палітвязня.

Паводле новага абвінавачання Статкевічу пагражае да васьмі гадоў зняволення.

Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску. Ён ехаў на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Яму прысудзілі 15 сутак. 15 чэрвеня прайшоў яшчэ адзін суд над Статкевічам і прызначыў чарговыя 15 сутак. 

Перад яго выхадам Марыне Адамовіч затэлефанаваў следчы і паведаміў, што Статкевіча падазраюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). 

Палітвязня трымалі ў СІЗА №1 у Мінску, з 19 жніўня перавялі ў СІЗА Жодзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі