Палітвязню Сцяпану Латыпаву выклікалі ў суд "хуткую"

Палітвязню Сцяпану Латыпаву выклікалі ў суд "хуткую"

Палітвязню Сцяпану Латыпаву выклікалі “хуткую”  ў суд, паведамляе "Новы Час".

Латыпаў паскардзіўся на галавакружэнне: сёння зранку ў яго быў высокі ціск. Лекар зрабіў яму ўкол, але Латыпаву не палепшала. Пасля гэтага было вырашана выклікаць "хуткую"

41-гадовы Латыпаў 1 чэрвеня паспрабаваў перарэзаць сабе горла ў зале суда. Перад гэтым ён заявіў пра катаванні з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК і пагрозу сваякам. Мужчыну забрала "хуткая". Пасля аперацыі яго ў той жа вечар з бальніцы зноў перавезлі ў СІЗА.

Мінчук быў затрыманы яшчэ 15 верасня 2020 ў двары "Плошчы Перамен" за тое, што прасіў сілавікоў паказаць пасведчанні. Тады дзяржмедыя казалі, быццам ён збіраўся выкарыстоўваць атруту супраць сілавікоў. Аднак на удзе яго вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі