Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі ўтрыманне пад вартай да 25 сакавіка

Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі ўтрыманне пад вартай да 25 сакавіка

Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы — да 25 сакавіка. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Instagram паведаміла яго жонка Дар'я. 

Тэрмін утрымання Лосіка пад вартай паводле папярэдняга абвінавачання мусіў завяршыцца 25 снежня, нагадвае Радыё "Свабода". Але 15 снежня яму выставілі новае абвінавачанне — "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК). Хлопец сваёй віны не прызнаў і на знак пратэсту абвясціў галадоўку. Ён патрабуе зняць усе усе абвінавачанні або змяніць яму меру стрымання. 

Дар'я Лосік далучылася да галадоўкі мужа ў той самы дзень, 15 снежня. Але 21-га яна спыніла галадоўку, патлумачыўшы гэта моцным прэсінгам. Сам Лосік галадоўку спыняць не намераны.

Ігара Лосіка, адміністратара суполкі і ТГ-канала "РБ головного мозга", затрымалі 25 чэрвеня пасля ператрусу дома ў Баранавічах. На яго ТГ-канал у той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек (цяпер больш за 400 тысяч).

Дома палітвязня чакаюць жонка і двухгадовая дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі