Палітвязню-філосафу Уладзіміру Мацкевічу зрабілі аперацыю

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

Уладзімір Мацкевіч / Еўрарадыё

Палітзняволены філосаф Уладзімір Мацкевіч трапіў у шпіталь. Днямі яму зрабілі аперацыю.

— Стала вядома, што Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай лякарні (Калядзічы). Яму зрабілі планавую аперацыю, аднаўленчы перыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня,гаворыцца на яго старонцы ў Facebook.

Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг. Са жніўня 2021 ён знаходзіцца ў зняволенні. Мацкевіч быў прысуджаны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

14 траўня 2023 года Мацкевічу споўнілася 67 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі