Палітвязня Васіля Парфянкова перавялі ў жодзінскую турму

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла грамадская актывістка Вольга Нікалайчык. Сама яна даведалася гэта з ліста палітвязня. Парфянкоў піша, што ў жодзінскай турме цяжэй, чым у мінскай "Валадарцы". Актывістка падкрэсліла, што палітвязень знаходзіцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі: у камеры няма тэлевізара і няма звычайных газет. Яму можна дасылаць цікавыя газеты і часопісы.



Адрас Васіля Парфянкова: горад Жодзіна, вуліца Савецкая 22А, СТ-8, камера 126.



Нагадаем, 5 снежня Першамайскі суд Мінска асудзіў на адзін год калоніі строгага рэжыму. Яго звінавацілі ў "парушэнні правілаў прафілактычнага нагляду", які быў накладзены на актывіста на пачатку года. Тэрмін палітвязень пачаў адбываць у калоніі №9 у Горках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі