Палітвязня Уладзіслава Зяневіча пакаралі трыма гадамі "хіміі"

Палітвязня Уладзіслава Зяневіча пакаралі трыма гадамі "хіміі"

Палітвязня Уладзіслава Зяневіча пакаралі трыма гадамі "хіміі" (з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу). Як паведамляе spring96.org, яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (арт. 342 КК). Крымінальную справу Зяневіча разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска, суддзя — Марына Запаснік, пракурор — Аляксандр Рамановіч.

20-гадовага Уладзіслава Зяневіча абвінавацілі ў тым, што 1 лістапада 2020-га ён "наўмысна актыўна ўдзельнічаў у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак", "выкрыкваў лозунгі, узнімаў рукі", быў у першых шэрагах "несанкцыянаванага мерапрыемства", выходзіў на праезную частку і "не раэгаваў на патрабаванні  супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні". Сцвярджаецца, што дзейнасць пратэстоўцаў стала прычынай парушэння працы грамадскага транспарту.

Зяневіч сваёй віны не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі