Палітвязня Андрэя Папова асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязня Андрэя Папова асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязня Андрэя Папова асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у "масавых беспарадках". Ён абавязаны выплаціць больш за 1220 рублёў выдаткаў, паведамляе spring96.org. Крымінальную справу Папова разглядаў суд Заводскага раёна Мінска, суддзя — Анжэла Касцюкевіч.

Андрэй Папоў удзельнічаў у акцыі пратэсту 9 жніўня супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, быў затрыманы, правёў трое сутак за кратамі. 1 верасня яго затрымалі ўжо як фігуранта крымінальнай справы аб удзеле ў "масавых беспарадках". Сваёй віны Папоў не прызнаў, заявіў, што выходзіў на мірны пратэст. Яго спачатку хацелі прыцягнуць да адказнасці за гвалт у дачыненні сілавіка, асобу якога не высветлілі, але адмовіліся ад такой ідэі.

У Беларусі больш за 250 палітвязняў і іх колькасць павялічваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі