Палітвязень Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Палітвязень Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Палітвязень Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яго абранніца — Марына, з якой жыў у грамадзянскім шлюбе. У іх ёсць маленькае дзіця.

Вясельная цырымонія прайшла ў сценах калоніі №15 у Магілёве, дзе Няронскі адбывае пакаранне. Пасля выхаду з калоніі Уладзімір плануе вянчацца з жонкай у храме.

Павіншаваць палітвязня можна па адрасе: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Уладзімір Уладзіміравіч Няронскі.

Уладзімір Няронскі — жыхар Слуцка, быў аўтарам YouTube-канала, у якім распавядаў пра праблемы свайго горада. У лютым 2020-га рабіў экскурсію па горадзе для Сяргея Ціханоўскага. Няронскага затрымалі 6 траўня 2020-га: спачатку за адміністрацыйнае правапарушэнне, а пасля ён стаў фігурантам крымінальнай справы.

У пачатку лютага лагойскі суд асудзіў блогера на тры гады калоніі — за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "абразу прадстаўніка ўлады". Абвінавачванне ў "змове з Ціханоўскім" і іншымі асобамі Уладзімір Няронскі адхіліў.

Палітвязень Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі