Палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

Сцяпан Латыпаў

Сцяпан Латыпаў / spring96.org

Беларускі палітвязень Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу. Ён скардзіцца, што яму не аказваюць меддапамогі, не перадаюць лекаў, паведамляе "Позірк".

Цынга звязаная з недахопам вітаміна С. На сённяшні дзень гэтае захворванне сустракаецца вельмі рэдка, бо згаданага вітаміна людзям звычайна хапае. Тое, што ў Латыпава цынга, азначае, што за кратамі яго пазбаўляюць самага неабходнага.

Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня 2020 года — за тое, што прасіў прадставіцца сілавікоў каля мурала на "Плошчы Перамен" у Мінску. Пасля затрымання прапагандысты заявілі, быццам Латыпаў планаваў атруціць сілавікоў хімікатамі. Латыпаў працаваў арбарыстам, у тым ліку змагаўся з баршчэўнікам. Потым пра гэтае абвінавачанне "забыліся".

У жніўні 2021-га Сцяпан Латыпаў быў асуджаны на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у "супраціўленні супрацоўнікам органаў унутраных спраў" і "махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры". Сваёй віны ён не прызнаў. Падчас суда Латыпаў неаднаразова заяўляў пра катаванні з боку сілавікоў і нават спрабаваў учыніць самагубства.

У верасні 2022-га суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў перавесці яго на два гады на турэмны рэжым. Палітвязень знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі