Вы тут

Палітвязень збег з "хіміі" і выехаў з Беларусі

 Аляксей Коршун / t.me/viasna96

Палітвязень Аляксей Коршун збег з "хіміі" і з'ехаў з Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.

Аршанец быў асуджаны на 2,6 года пазбаўлення волі за каментар у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 130 КК (распальваньне варожасці) — Коршун пакінуў нэгатыўна адазваўся пра супрацоўнікаў МУС Беларусі. У жніўня Аляксей быў прызнаны палітвязнем, а ў верасні трапіў у спіс амніставаных, і яму замянілі калонію на абмежаванне волі ("хімію").

Свой тэрмін хлопец адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 3 у Бярозе.

У панядзелак стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь. На гэты момант ён ужо ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.