Палітвязень Кірыл Паўлавец выйшаў з суда пасля паўгода за кратамі

Палітвязень Кірыл Паўлавец выйшаў з суда пасля паўгода за кратамі

Палітвязень Кірыл Паўлавец выйшаў з суда пасля паўгода за кратамі. 5 красавіка ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Паўлаўца прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", паведамляе spring96.org. Крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска, суддзя — Марына Фёдарава.

Кірыл Паўлавец быў затрыманы 4 кастрычніка 2020-га пасля вулічнай акцыі "Марш вызвалення палітвязняў". На наступны дзень адбыўся суд. За ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і за "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі" яго арыштавалі на 14 сутак. Аднак на волю ён восенню не выйшаў — была распачата крымінальная справа. Паўлаўцу ставілі ў віну той факт, што ён летам мінулага года нібыта двойчы на вуліцах "заклікаў людзей да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах", "сваімі дзеяннямі перашкаджаў працы транспарту, асабліва аўтобусаў і тралейбусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі