Палітвязень Цурпанаў у віцебскай калоніі трапіў у штрафны ізалятар

Палітвязень Цурпанаў у віцебскай калоніі трапіў у штрафны ізалятар

Палітвязень Валадар Цурпанаў, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба", змешчаны ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Як доўга ён там знаходзіцца, праваабаронцы не ведаюць.

Сям'я ўжо каля двух месяцаў не мае сувязі з Цурпанавым — ні тэлефонных званкоў, ні лістоў.

У верасні палітвязня пазбавілі працяглага спаткання з жонкай. У лістападзе выявілася, што яму перадаюць лісты толькі ад жонкі. 

Магілёўскі актывіст асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму. Перад тым яму прысудзілі тры гады "хіміі" — за абразы суддзяў. З "хіміі" ў калонію Цурпанава перавялі, абвінаваціўшы ў парушэнні ўнутранага парадку падчас адбывання пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі