Палітвязень Алесь Бяляцкі пасля атручвання трапіў у лякарню

Паводле яе слоў, якія перадае інфармагенцтва БелаПАН, інфармацыю пра здароўе мужа яна атрымала з ускосных крыніц, якім давярае. Пінчук таксама паведаміла, што лісты ад Бяляцкага ёй прыходзяць раз у адзін-два тыдні.



Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тысячу дзён. Ён быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года. Праваабаронцу прызналі вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. Яму прысудзілі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.



Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у яго замежных банкаўскіх рахункаў. Сродкі з іх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не было магчымым, так як праваабаронцы "Вясны" працуюць нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд не прыняў да ўвагі тое, што шкода, якую нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, была цалкам пагашаная за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі