Палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Вацлава Гавэла

Іншымі прэтэндэнтамі на прэмію Гавэла за праваабарончую дзейнасць былі грамадскія арганізацыі з Грузіі і Кітая.

У панядзелак таксама абвесцяць шорт-ліст з трох кандыдатаў на прэмію Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Адбудзецца гэта на супольным паседжанні камітэтаў Еўрапарламента. Сярод прэтэндэнтаў на прэмію Сахарава — беларускія палітвязні Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч і Эдуард Лобаў.



Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 года быў асуджаны на 4,5 года зняволення за нясплату падаткаў. Бяляцкі віны не прызнаў, заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. ЕС, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Алеся Бяляцкага палітвязнем і патрабуюць яго вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі