Палітолаг: Беларусь павядзе дыялог з Украінай больш талерантна, чым Расія

Эксперт нагадаў, што Беларусь і Расія маюць прынцып узгаднення знешняй палітыкі. Таму адносіны да Украіны наша дзяржава будзе выбудоўваць з аглядкай на Расію.





Юрый Шаўцоў: "Іншая справа, што ў межах такіх карэкціровак у Беларусі заўжды застаецца свой твар у знешняй палітыцы. І я думаю, што адносна Украіны гэтым тварам будзе больш талерантная пазіцыя адносна іх новых уладаў, чым у Расіі".





Апошнімі днямі Аляксандр Лукашэнка двойчы крытычна выказаўся наконт Майдана. Але Юрый Шаўцоў лічыць, што гэта крытыка метадаў, але не самой суседняй дзяржавы:





Шаўцоў: "Ён жа сказаў вельмі ясна і выразна (і па сённяшніх часах гэта шмат каштуе!), што Беларусь выказваецца за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Што Беларусь спадзяецца, што з новымі ўладамі Украіны будуць адбудаваныя такія ж канструктыўныя адносіны, якія былі адбудаваныя з прэзідэнтам Юшчанкам і "аранжавымі" рэвалюцыянерамі ў свой час".





Фота — rstk.by