Паліцыя затрымала адмінаў найбуйнейшай у свеце даркнэт-платформы педафілаў

Паліцыя затрымала адмінаў найбуйнейшай у свеце даркнэт-платформы педафілаў

У Германіі ды Парагваі затрыманыя чацвёра ўдзельнікаў даркнэт-платформы Boystown, іх вінавацяць у распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі, перадае Радыё "Свабода". 

Нямецкая паліцыя правяла ператрусы ў Паўночным Рэйне — Вестфаліі, Баварыі ды ў Гамбургу.

Адзін з найбуйнейшых у свеце сайтаў педафілаў у даркнэце удалося заблакаваць у выніку шматмесячнага расследавання. Інтэрнэт-платформа Boystown, дзе быў форум і некалькі чатаў, дзейнічала з чэрвеня 2019 года. У ёй было больш за 400 тысяч удзельнікаў.

Трох падазраваных затрымалі ў Германіі, чацвёртага — у Парагваі. Паведамляецца, што гэта таксама нямецкі грамадзянін. Яго вышлюць у Франкфурт-на-Майне.

Паводле следства, тры галоўныя абвінавачаныя былі адміністратарамі сайта, адказвалі за кіраванне сервэрамі ды інструктавалі ўдзельнікаў, як дзейнічаць, каб цябе не выкрылі праваахоўнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі