Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі — #ІхНоравы
![Кароткі агляд міжнародных навін](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/46.jpg.webp?itok=IwPKWg7U)
Кароткі агляд міжнародных навін / @rubanau_collage
Вядомую экаактывістку Грэту Тунберг судзяць за яе акцыю ў Вялікабрытаніі. Адбываецца гэта на фоне чарговага наступства глабальнага пацяплення — моцнай спёкі ў Аргенціне. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
У Германіі страйкуюць кіроўцы аўтобусаў, трамваяў і метро
У Германіі амаль па ўсёй краіне праходзяць страйкі работнікаў гарадскога грамадскага транспарту. У іх удзельнічаюць кіроўцы аўтобусаў, трамваяў і машыністы метро. Страйк праходзіць на тэрыторыі ўсіх федэральных земляў, за выключэннем Баварыі.
Прафсаюз дабіваецца для 90 тысяч сваіх сябраў павышэння зарплаты на фоне росту інфляцыі ў Германіі і паляпшэння ўмоў працы. У Брандэнбургу страйкоўцы патрабуюць павышэння зарплаты на 20 працэнтаў, але не менш чым на 650 еўра за месяц. Акрамя грошай кіроўцы грамадскага транспарту дамагаюцца скарачэння працоўнага дня, павелічэння паўзаў паміж зменамі і больш працяглага адпачынку з адпаведнай фінансавай надбаўкай.
У прафсаюзе зазначаюць, што такія паляпшэнні зробяць працу кіроўцаў грамадскага транспарту ў Германіі больш прывабнай і дазволяць скараціць недахоп персаналу.
Аргенціну "плавіць" 40-градусная спякота
![Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі — #ІхНоравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/image_2024-02-02_16-00-50.png.webp?itok=6qBgk0xt)
Аргенцінцы масава шукаюць цень і спрабуюць асвяжыцца ў фантанах праз пякельную спёку, якая ахапіла краіну. Пра гэта паведамляе Reuters.
Тэмпература ў Аргенціне падымаецца да невыносных +40 градусаў. Сотні людзей збіраюцца ля рэк і абліваюцца вадой, каб справіцца са спякотай, бо па ўсёй краіне абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з прычыны высокіх тэмператур.
"Нават кандыцыянера недастаткова. Цяпло распаўсюджваецца з даху па доме, там проста немагчыма заставацца. Таму лепш за ўсё збегчы і пашукаць такое месца ля ракі, каб добра прабавіць час з сям'ёй", — гавораць мясцовыя жыхары.
У канцы студзеня невыносная спякота ахапіла і Аўстралію. Тэмпература ў некаторых раёнах краіны падымалася да +42... +47 °С. Такое надвор'е ўзмацняе рызыку новых маштабных лясных пажараў, як было ў 2019-2020 гадах. Тады ў Аўстраліі здарылася так званае "чорнае лета", калі лясныя пажары забралі жыцці 33 чалавек, 3 мільярдаў жывёл і трыльёнаў беспазваночных.
Судзяць Грэту Тунберг
У Вестмінстэрскім магістрацкім судзе Лондана пачаўся працэс супраць экалагічнай актывісткі Грэты Тунберг. Яе абвінавачваюць у парушэнні грамадскага парадку.
![Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі — #ІхНоравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/image_2024-02-02_12-30-27.png.webp?itok=jrNtU_7v)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.