Пакуль Ціханоўскі за кратамі, яго відэа з Глыбокага набрала мільён праглядаў
![Пакуль Ціханоўскі за кратамі, яго відэа з Глыбокага набрала мільён праглядаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/glubokoe_interv_u_s_blogerom_20052020_mat_tutby_pil_00016.jpg.webp?itok=2URxZD6k)
Пакуль блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі, яго відэа з Глыбокага набрала мільён праглядаў (яно самае папулярнае на канале "Краіна для жыцця"). На ім мясцовая жыхарка Людміла Барэйка гаворыць не толькі пра праблемы мясцовых жыхароў, але і пра сітуацыю ў краіне, пра хлусню, якую яна чуе з тэлеэкранаў. Яна кажа пра тое, што ў Глыбокім "гіне бізнес", пра жахлівы стан сельскай гаспадаркі і прамысловасці, гандлю, пра жабрацкія заробкі, праблемы медыцыны, каранавірус. А галоўны пасыл маналогу жанчыны — беларусам трэба перастаць быць абыякавымі і пачаць змагацца за свае правы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.