Пакажы Беларусь швейцарскім музыкам!

Супольны праект вакальнага трыа “Акана” і швейцарскага Albin Brun Alpin Ensemble пад назвай KAZALPIN выпраўляецца ў беларускі тур. Свой свежы альбом “East Side Story” пачынаючы з 30 лістапада музыкі прэзентуюць у Мінску, Рэчыцы, Гродне і Брэсце.

Калі ты – мінчанін, брастаўчанін, гарадзенец ці жыхар Рэчыцы – удзельнічай у нашым конкурсе! Менавіта ты можаш не толькі атрымаць два запрашальнікі на канцэрт праекту, а яшчэ і патусіць са швейцарскімі музыкамі па сваім горадзе, паказаўшы ім яго славутасці. Такім чынам:

Раскажы людзям іншай краіны і культуры пра тое, што вабіць цябе ў сваім горадзе. Гэта можа быць што-заўгодна: кавярня, парк, стары мост, маленькі завулак. Апішы гэтае месца, далучы фота, аўдыё ці відэапаведамленне на адрас [email protected]. На тытуле пазнач тэму “Kazalpin”. Давай разам распавядзём нашым гасцям пра сапраўдную Беларусь!

Аповеды прымаюцца да 25 лістапада. А 28 лістапада ў 20.30 дыджэі Еўрарадыё разам са швейцарскімі музыкамі і вакалісткай "Аканы" Русяй назавуць імёны пераможцаў.


Наведаць самае цікавае месца ў Мінску разам з пераможцамі і музыкамі выправіцца і каманда Еўрарадыё! Усё будзе зафіксавана на лічбавыя носьбіты і прадэманстравана ў эфіры і на нашай старонцы.

Расклад туру Аканы:

Мінск – 30 лістапада. Клуб LOFT

Рэчыца – 2 снежня. ГДК

Гродна– 4 снежня. Драматычны Тэатр

Брэст – 7 снежня. РГКЦ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі