Паказаць вольную Беларусь — у Мюнхене пройдзе фестываль беларускай культуры

Фестываль беларускай культуры ў Мюнхене пройдзе з 9 па 11 верасня / facebook.com/minskminga
Фестываль беларускай культуры ў Мюнхене пройдзе з 9 па 11 верасня / facebook.com/minskminga

Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Mingа ўпершыню пройдзе на наступным тыдні ў Мюнхене. Ідэя фестывалю была ў тым, каб расказаць жыхарам Баварыі пра Беларусь і паказаць "свабодную Беларусь, якая працягвае жыць нягледзячы на рэпрэсіі", гавораць арганізатары — Беларускае грамадскае культурнае аб'яднанне RAZAM e.V.

У праграме фестывалю канцэрты, кіна- і тэатральныя паказы. Запланаваныя выступы Маргарыты Ляўчук, Паліны Рэспублікі і Kriwi, паказы фільмаў Аляксея Палуяна і Андрэя Куцілы, тэатральны перформанс Ігара Шугалеева аб катаваннях у беларускіх турмах, выстава партрэтаў палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай, DJ-сэт Папы Бо. Запланаваная таксама панэльная дыскусія аб актуальнай сітуацыі ў беларускай культуры і грамадстве. Удзел у ёй возьмуць палітыкі і грамадскія дзеячы з Беларусі і Германіі.

Фестываль пройдзе з 9 па 11 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі