Пагражаў даішніку, штурхаў яго — атрымаў год з адтэрміноўкай

Пагражаў даішніку, штурхаў яго — атрымаў год з адтэрміноўкай

У Жодзіне 37-гадовага мужчыну асудзілі на год калоніі з адтэрміноўкай за пагрозы супрацоўніку ДАІ. Як піша Ex-press.by, асуджаны ехаў у машыне з сябрам , які сеў за руль у нецвярозым стане. Машыну спынілі інспектары і пачалі разбіральніцтва. У гэты час пасажыр, які таксама быў на падпітку, вырашыў дапамагчы прыяцелю: ён пагражаў праваахоўніку і некалькі разоў штурхнуў яго ў грудзі.

Суд горада Жодзіна кваліфікаваў такія дзеянні як публічную абразу прадстаўніка ўлады і пагрозы і гвалт у дачыненні супрацоўніка праваахоўных органаў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці. За два крымінальныя злачынствы яму прысудзілі год калоніі з адтэрміноўкай на год і 120 гадзінаў грамадскіх працаў. У якасць змякчальнай акалічнасці ўлічылі раскаянне падсуднага і наяўнасць чатырох малалетніх дзяцей у яго на ўтрыманні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі