Пагранслужба Украіны: Беларусь не нарошчвае колькасць падраздзяленняў ля мяжы

Тыя падраздзяленні, якія беларусы трымаюць ля мяжы, не з'яўляюцца ўдарнай групоўкай / фота ілюстрацыйнае, Максім Гарлуковіч,"Ваяр" 
Тыя падраздзяленні, якія беларусы трымаюць ля мяжы, не з'яўляюцца ўдарнай групоўкай / фота ілюстрацыйнае, Максім Гарлуковіч,"Ваяр" 

Дзяржаўная памежная служба не фіксуе павелічэнне колькасці воінскіх падраздзяленняў на тэрыторыі прымежных рэгіёнаў Беларусі, піша ўкраінскае агенцтва УНІАН са спасылкай на спікера дзяржаўнай памежнай службы Андрэя Дземчанку.

"Тыя падраздзяленні, якія яны трымаюць побач з мяжой, не з'яўляюцца ўдарнай групоўкай, якая магла б ажыццявіць уварванне на тэрыторыю нашай краіны", — кажа Дземчанка.

Дзяржпагранслужба не фіксуе павелічэння колькасці гэтых падраздзяленняў. Не павялічваецца і іх асабовы склад.

"Таксама мы не фіксуем змен у іх дзеяннях: яны прыбываюць да мяжы, адбываецца іх ратацыя", — сказаў Дземчанка.

Тым не менш украінская памежная служба ўсё яшчэ не выключае, што беларускія часткі могуць далучыцца да расійскай вайны супраць Украіны.

"Таму мы гатовыя да гэтага. Як лінія мяжы, так і памежныя тэрыторыі ўмацаваныя ўсімі неабходнымі інжынернымі сродкамі, каб сустрэць і даць годны адпор тым, хто паспрабуе ўварвацца на тэрыторыю нашай краіны", — сказаў афіцыйны прадстаўнік пагранслужбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі