Падрыхтоўку да будаўніцтва метро ў бок Зялёнага Луга пачнуць у 2020 годзе

Падрыхтоўку да будаўніцтва метро ў бок Зялёнага Луга пачнуць у 2020 годзе

Тэрыторыю для будаўніцтва ўчастка трэцяй лініі мінскага метро ў бок Зялёнага Луга пачнуць рыхтаваць у 2020 годзе. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі, паведамляюць “Мінск-Навіны”.

Чыноўнік кажа, што ў бліжэйшы час плануецца распачаць праектаванне ўчастка ад вуліцы Мельнікайтэ да плошчы Бангалор.

Будаўніцтва трэцяй лініі мінскага метро пачалося ў 2014 годзе. Паводле праекту яе даўжыня — 17,2 км. На ёй будзе 14 станцый.

Цяпер вядуцца працы на новых станцыях “Юбілейная плошча”, “Вакзальна” і “Кавальская Слабада”. Чакаецца, што іх таксама адкрыюць у 2020 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі