Вы тут

Падрабязнасці нападу ў Стоўбцах

Каля школы ў Стоўбцах / tut.by

Кіраўніцтва мінскай абласной міліцыі выбыла ў Стоўбцы, дзе падлетак з нажом напаў на настаўніцу і іншых вучняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС

Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 11 лютага. Як паведамляла Еўрарадыё, у школе №2 адзін з вучняў ударыў нажом настаўніцу і яшчэ трох школьнікаў. Ад ранаў настаўніца і адзін з вучняў памерлі. Яшчэ двух аператыўна даставілі ў лякарню. 

У прэс-служба Мінздароўя журналістам tut.by паведамілі, што да параненых школьнікаў выехалі дактары з Мінска: "Двое пацярпелых знаходзяцца ў Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай лякарні. Стан стабільны. З вобласці выехалі спецыялісты для кансультацыі. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў міністра аховы здароўя".

Нападнік уцёк з месца злачынства. У шасці раёнах Міншчыны абвешчаны план "Сірэна".