Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну

Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну

Падлетак, якога шукалі ў Ганцавіцкім раёне, спрабаваў уцячы ва Украіну, паведамляе ў Telegram прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Увечары 7 красавіка хлопца затрымалі беларускія памежнікі. Іх папярэдзілі пра невядомага чалавека жыхары вёскі Бухлічы Столінскага раёна (хлопец прасіў яго накарміць).

Высветлілася, што затрыманы — гэта 15-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна, якога шукаюць у яго мясцовасці (6 красавіка ён сышоў з інтэрната Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжу). З нейкай прычыны ён збіраўся нелегальна перабрацца ва Украіну, з сабой у яго былі карты мясцовасці, мабільны тэлефон. Парушальніка перадалі міліцыі. Пасля праведзенай прафілактычнай працы, яго прывезлі дахаты і аддалі бацькам.

9 красавіка хлопцу споўніцца 16 гадоў. Калі б яго затрымалі на два дні пазней, яго б чакала адміністрацыйнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі