Падлетак, які вынес з агню малодшага брата, па-ранейшаму ў цяжкім стане

Для транспартавання аднаго з пацярпелых падлеткаў задзейнічалі верталёт МНС з медыцынскім модулем / @ minzdravbelarus​​
Для транспартавання аднаго з пацярпелых падлеткаў задзейнічалі верталёт МНС з медыцынскім модулем / @ minzdravbelarus​​

Стан падлетка з Мядзельскага раёна, які на мінулым тыдні выратаваў з агню свайго маленькага брата, застаецца вельмі цяжкім, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Хлопчыку 12 гадоў. Калі пачаўся пажар, ён спачатку спрабаваў яго патушыць, а потым схапіў малодшага брата, вынес яго на двор, перадаў дарослым і страціў прытомнасць. З апёкамі і парэзамі яго забралі ў раённую бальніцу, а потым перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД.

Раней туды быў дастаўлены яшчэ адзін падлетак з сур'ёзнымі траўмамі — з Мсціслаўскага раёна. Ён атрымаў элетратраўму — зачапіў вудай высакавольтны кабель, і ад электрычнага разраду на ім загарэлася адзенне. Рыбакі, якія былі побач, аказалі першую дапамогу і выклікалі медыкаў. Для транспартавання падлетка ў Мінск задзейнічалі верталёт МНС. 

Стан гэтага падлетка медыкі таксама ацэньваюць як вельмі цяжкі. Абодва хлопчыкі падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі