Падлетак трапіў пад цягнік у Рагачове

На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі знайшлі аўдыёнавушнікі падлетка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Падлетак 16-ці гадоў трапіў пад цягнік у Рагачове. Ён ехаў на ровары ў школу на трэніроўку. Ля чыгуначнага пераезду з ровара ён не злез і па баках не паглядзеў, расказалі ў гомельскай міліцыі.

У гэты час да пераезду набліжаўся цягнік на Жлобін. Машыніст выкарыстаў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Адзін з вагонаў зачапіў кола ровара. Хлопец упаў. Медыкі дыягнаставалі ў яго страсенне мозгу, удары і ранкі спіны. Цяпер падлетак у бальніцы.

На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі знайшлі аўдыёнавушнікі падлетка. Сам ён кажа, што не памятае, што з ім адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.