Падчас землятрусу ў Непале загінула амаль 900 чалавек
Ёсць ахвяры і ў суседняй Індыі, дзе таксама адбываліся падземныя штуршкі.
Амаль 900 чалавек загінула ў выніку землятрусу ў Непале. Такія абноўленыя дадзеныя прыводзяць улады гэтай краіны. Сотні чалавек параненыя.
Ёсць ахвяры і ў суседняй Індыі — на поўначы гэтай краіны, да якой дайшлі падземныя штуршкі, загінула 36 чалавек, перадае РИА Новости.
У пацярпелых раёнах ёсць моцныя разбурэнні будынкаў, пашкоджанні сістэм камунікацыі і энергазабеспячэння.
Землятрус магнітудай у 7,9 бала адбыўся ў Непале сёння раніцай. Яго эпіцэнтр знаходзіцца меней чым у 80 кіламетрах ад сталіцы каралеўства Катманду і на вельмі вялікай глыбіні — каля 10 кіламетраў.
Фота: AP, AFP