Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў міжнародным аэрапорце Харарэ ў Зімбабвэ паліцыя збівала людзей, піша мясцовае выданне News Day. Здарэнне адбылося ў панядзелак. Дасталося "празмерна заўзятым прыхільнікам" прэзідэнта Зімбабвэ. На сустрэчу Лукашэнкі сабралі сотні людзей — яны радаваліся і выконвалі традыцыйныя танцы. Але некаторыя ўдзельнікі "масоўкі" перастараліся.

president.gov.by