Салют у Мінску разбіў вокны, пацярпелі людзі
![Салют у Мінску разбіў вокны, пацярпелі людзі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/salyut_minsk.jpg.webp?itok=8Dx-nK5g)
Увечары 3 ліпеня падчас святочнага салюту ў Мінску адбылося некалькі здарэнняў. У сацсетках людзі пішуць пра разбітыя вокны, аскепак ад ракеты патрапіў у галаву жанчыне. Яе забрала хуткая дапамога. Стан пацярпелай пакуль невядомы.
![Салют у Мінску разбіў вокны, пацярпелі людзі](/sites/default/files/paragraphs/image/salyutminskpostradala_0.jpg)
Мяркуецца, што гэта фота пацярпелай падчас салюта ў Мінску / t.me/annakanopatskaya
Відэа: Антон Мартысевіч
Паведамляюць, што некалькі ракет узарваліся яшчэ да ўзлёту. Каля спарткомплексу "Дынама", дзе стаяла адна з пускавых установак салюта, выстаўлялі ачапленне. Ёсць звесткі і пра іншыя здарэнні ў сталіцы. Але афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
![Салют у Мінску разбіў вокны, пацярпелі людзі](/sites/default/files/paragraphs/image/000022680c1c633df503af4325842c006a2f7a885472_0.jpg)
БЕЛТА