Падчас пажару ў Драгічынскім раёне апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка

Падчас пажару ў Драгічынскім раёне апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка

Падчас пажару ў вёсцы Папіна Драгічынскага раёна апёкі атрымалі бабуля і яе 3-гадовая ўнучка (маці дзяўчынкі была на працы). Здарэнне адбылося пасля 15-й гадзіны ў сераду, 28 снежня. На момант прыезду ратавальнікаў у доме ўжо гарэў дах, а пенсіянерка з дзяўчынкай знаходзіліся ў суседзяў.

Па словах 67-гадовай жанчыны, падчас распальвання газавай пліты адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Яна атрымала апёк ілба і інгаляцыйную траўму. У дзяўчынкі, якая ў момант здарэння была побач з бабуляй — апёкі рук 1-й і 2-й ступені, твару (12% цела), яна знаходзіцца ў рэанімацыі. У бальніцу шпіталізавалі і жанчыну, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.

Агонь паспеў знішчыць дах і пашкодзіў перакрыцце. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі