Падчас хакейнага чэмпіянату абменнікі будуць працаваць у падоўжаным рэжыме

Як інфармуе БЕЛТА, банкам даручана, каб абменнікі на тэрыторыі чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі з 1 па 31 мая працавалі ў кругласутачным рэжыме. Пры немагчымасці такога графіку яны будуць працаваць у падоўжаным рэжыме. На падоўжаны рэжым пяройдуць і абменнікі ў абласных чыгуначных вакзалаў.



Максімальна падоўжаны працоўны дзень без выходных будзе ўсталяваны ў абменных пунктах, размешчаных у гатэльных комплексах, у месцах правядзення спартыўных спаборніцтваў і масавага знаходжання гасцей чэмпіянату.



Абменныя пункты ў браніраваных аўтамабілях будуць знаходзіцца на плошчы каля "Мінск- Арэны", на пляцоўках каля Палаца спорту, Лядовага палаца і Студэнцкай вёскі. Абменнікі ўсталююць таксама ў фан-зонах "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны".



Для гатэляў, дзе няма абменных пунктаў, падрыхтуюць пералік бліжэйшых абменнікаў.



Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі