Падчас атакі на базу расійскага ВМФ у Наварасійску пашкоджаны карабель

Мяркуецца, што гэта вялікі дэсантны карабель "Аленегорскі гарняк" / Telegram

Мяркуецца, што гэта вялікі дэсантны карабель "Аленегорскі гарняк" / Telegram

Падчас атакі ўкраінскіх марскіх безэкіпажных катэраў на базу расійскага ВМФ у Наварасійску пашкоджаны карабель. З'явілася фота і відэа, як яго, з моцным нахілам на бок, спрабуюць буксіраваць. Мяркуецца, што гэта вялікі дэсантны карабель "Аленегорскі гарняк".

Раней Мінабароны Расіі заявіла, што катэры былі своечасова заўважаныя і ліквідаваныя. Атрымліваецца, што гэта няпраўда.

Ваенна-марская база ў Наварасійску была атакавана ў ноч на 4 жніўня. Расійскі бок сцвярджаў, што пацярпелых і разбурэнняў няма. Аднак гэта была чарговая спроба схаваць няўдачу. Насамрэч з пашкоджанага карабля тэрмінова давялося эвакуяваць экіпаж (каля 100 чалавек), а яго спрабаваць ратаваць ад затаплення.

Па некаторых даных, на надводным дроне было 450 кг трацілу. Карабель атрымаў сур'ёзную прабоіну і цяпер не можа выконваць свае баявыя задачы.

Мінабароны і Генштаб Украіны пакуль згаданую атаку не каментавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі