Вы тут

Міліцыя Гродна падлічыла колькасць прастытутак у горадзе

pixabay.com

За 2019 год міліцыя Гродна склала 15 адміністрацыйных пратаколаў на жанчын, якія аказваюць інтымныя паслугі. Як піша выданне "Перспектыва", пад увагу праваахоўнікаў трапілі 14 жыхарак Гродна і адна — Гродзенскага раёна.

Таксама міліцыянты паведамілі пра нядаўняе затрыманне сутэнёра, які дзейнічаў праз сацсетку "Вконтакте". Мужчына прапаноўваў дзяўчатам, якія аказваюць інтымныя паслугі, дапамагчы з пошукам кліентаў. Аператыўнікі выступілі ў якасці кліентаў. 

Мужчына дамовіўся на плату ў 100 рублёў і прывёз "дзяўчынку" ў дамоўленае месца. Палову сумы ён планаваў забраць сабе, другую палову аддаць дзяўчыне. Падчас перадачы грошай мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за ўцягванне жанчын у занятак прастытуцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.