У Мінску затрымалі несапраўдных супрацоўнікаў КДБ

Махляры "выцягнулі" з мужчыны больш за 12 тысяч рублёў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Махляры "выцягнулі" з мужчыны больш за 12 тысяч рублёў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску затрымалі і асудзілі несапраўдных супрацоўнікаў КДБ. Імі аказаліся, як кажуць у пракуратуры Фрунзенскага раёна, "прадстаўнікі качавога народа".

Як піша minsknews.by, крымінальная гісторыя пачалася са спробы мужчыны ў Мінску скарыстацца паслугамі прастытуткі. Праз інтэрнэт ён скантактаваўся з жанчынай з мянушкай Молі і дамовіўся пра сустрэчу каля аднаго з гіпермаркетаў. Аднак яна і яе "гаспадар" Павел запатрабавалі спачатку перавесці на пэўны рахунак 150 рублёў, а пасля яшчэ і "страхавы ўнёсак" — 1000 рублёў. Мужчына ў выніку перавёў махлярам 12 тысяч рублёў, але Молі так і не пабачыў — яна перастала выходзіць на сувязь.

Пакуль пацярпелы спрабаваў звязацца з людзьмі, якія пазбавілі яго буйной сумы грошай, да яго падышла "прадстаўніца качавога народа", паспачувала і прапанавала дапамогу: нібыта яна і яе муж з'яўляюцца дзейнымі супрацоўнікамі... КДБ і займаюцца пошукам махляроў. І каб наіўны мужчына паверыў, паказала яму фота "пляменніка ў міліцэйскай фуражцы". З яго "выцягнулі" 550 рублёў на "пошукі", пасля чаго махляры зніклі. Толькі тады пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.

"Супрацоўнікаў КДБ" затрымалі. 37-гадовага мужчыну аштрафавалі на 2590 рублёў і абавязалі прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму, а 21-гадовая жанчына, маці траіх малых дзяцей, трапіла пад амністыю і была вызвалена ад крымінальнай адказнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі