Вы тут

Гродзенец заняўся прастытуцыяй, каб зарабіць жонцы на падарунак

У Гродне затрымалі двух мужчын-прастытутак / pixabay.com

За занятак прастытуцыяй у Гродне затрымалі двух мужчын, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскга аблвыканкама.

Паведамляецца, што сваіх кліентаў гродзенцы шукалі праз інтэрнэт сярод мужчын. Такса складала 50 долараў.

"Да затрымання аператыўнікі вялі з грамадзянамі перапіску, у якой абмеркавалі дэталі: месца, суму і паслугі, якія тыя павінны аказаць. У момант перадачы грошай перад пачаткам аказання інтымных паслуг мужчын затрымалі", — удакладняюць дэталі ў міліцыі.

Адзін з затрыманых сказаў, што хацеў зарабіць грошы на арэнду гаража, дзе ён фарбуе аўтамабілі. Другі патлумачыў, быццам хацеў парадаваць жонку падарункам, аднак грошай на яго было недастаткова.

Затрыманым пагражае штраф (да 20 базавых велічынь), ці грамадскія працы, ці адміністрацыйны арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.