Падатковыя плацяжы “Белтрансгаза” фарміруюць 12,3% бюджэту Мінска

Усяго толькі тры падаткаплацельшчыка забяспечваюць пятую частку паступленняў у бюджэт Мінска: гэта “Белтрансгаз”, “Лукойл-Беларусь” і “Мінск Крышталь”. Асноўная ж частка прыбыткаў кансалідаванага бюджэту складаецца з падатковых плацяжоў іншых 42 буйных прадпрыемстваў горада.
Па стане на 1 траўня 2007 года фарірмаванне бюджэту сталіцы забяспечвала 288 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку больш за 30 тысяч арганізацый, больш за 40 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і каля 217 тысяч фізічных асобаў.

У параўнанні з узроўнем мінулага года аб'ем падатковых паступленняў па арганізацыях павялічыўся на 7,1%, у тым ліку па дзяржаўных – на 6,4%, па недзяржаўных – на 7,9%; па індывідуальных прадпрымальніках – на 7,8%.

"Агенцтва фінансавых навінаў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі