Падатковыя інспекцыі Мінскай вобласці прынялі 462 заявы ад “дармаедаў”

Падатковыя інспекцыі Мінскай вобласці прынялі 462 заявы ад “дармаедаў”

Падатковыя органы Мінская вобласці атрымалі 462 заявы ад гэтак званых “дармаедаў” — грамадзян, якія не ўдзельнічалі ў мінулым годзе ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Гэта статыстыка сталічнага рэгіёна з пачатку жніўня мінулага года, паведамляе БЕЛТА.

Грамадзянам, якія самі заявілі пра свой статус “дармаеда” да 31 траўня, падатковыя даюць зніжку пры аплаце збору — 10%. Такім чынам, ім давядзецца заплаціць да 1 ліпеня 3 мільёны 240 тысяч рублёў замест 3,6 мільёна. Аплата поўнага збору адбываецца не пазней за 15 лістапада 2016 года.

Паводле прэзідэнцкага дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, усе працаздольныя грамадзяне Беларусі павінны ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, то бок, плаціць падаткі з афіцыйных прыбыткаў. Калі грамадзянін не працаваць цягам 183 дзён у годзе, ён павінен заплаціць “збор на дармаедства” у памеры 20 базавых велічынь.

Некаторыя катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад уплаты гэтага збору, напрыклад, хатнія гаспадыні з маленькімі дзецьмі.

У цэлым па краіне добраахвотна паведамілі пра сваё “дармаедства” каля 4 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі