Падаражэлі Camel, Kent і яшчэ некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі з 1 красавіка падаражэлі некаторыя віды цыгарэт. Як паведамляе БЕЛТА саспасылкай на прэс-службу Міністэрства падаткаў і збораў, выраслі кошты на асобную прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”. Цыгарэты Rothmans Demi Click Amber падаражэюць на 5 капеек, такі самы рост коштаў будзе ў цыгарэт Kent Double Mix.

Кошты на цыгарэты Kent Blue, Kent Navy Blue, Kent Silver, Kent White складуць 2 рубля 95 капеек. Падаражэюць таксама тавары кампаніі “Тытунь-інвест”. На 27 капеек вырастуць кошты на Camel Filters і Camel Blue.

Aroma Rich Bardesey Blend, якія імпартуюцца ў Беларусь, цяпер каштуюць 3 рублі 70 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы.