Вы тут

Падаляк: у Кіеве разумеюць, чым абумоўлены заявы Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з генераламі / president.gov.by

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк ў чарговы раз выказаўся наконт магчымай пагрозы з боку Беларусі. Якраз у чацвер Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі пачалі ствараць Паўднёвае аператыўнае камандаванне.

У Кіеве "выдатна разумеюць", чым абумоўлены заявы Лукашэнкі, кажа Падаляк. "Гэта характэрна для сучаснага беларускага кіраўніцтва... адначасова ты і хочаш, і не хочаш, можаш і не можаш", — адзначае ён у эфіры ўкраінскага тэлебачання.

"Мы абсалютна дакладна кантралюем сітуацыю на беларуска-украінскай мяжы", — працягвае Міхаіл Падаляк. Па яго словах, працуе і разведка, і аналітыкі. А наступ з боку Беларусі на Украіну стаў бы самагубствам і для беларускіх вайскоўцаў, і для Аляксандра Лукашэнкі.

Падаляк сцвярджае, што паміж Кіевам і Мінскам існуе "пэўная камунікацыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.