Пад Віцебскам разбіўся дэльталёт з людзьмі, ёсць ахвяра
![Пад Віцебскам разбіўся дэльталёт з людзьмі, ёсць ахвяра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viciebsk-1108.jpg.webp?itok=0K94qTVC)
10 жніўня ў 21:10 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў возера Добрына каля вёскі Асінаўка Віцебскага раёна зваліўся дэльталёт з людзьмі.
Як паведамляе прэс-служба МНС, відавочцы выцягнулі 61-гадовага пілота яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Ён пры інцыдэнце не пацярпеў.
З дэльталёта дасталі таксама 40-гадовую пасажырку. Медыкі пасля агляду канстатавалі яе смерць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.