Пад Варшавай напалі на беларускага актывіста Вячаслава Сіўчыка
Вячаслаў Сіўчык / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Увечары 24 траўня пад Варшавай напалі на беларускага актывіста Вячаслава Сіўчыка, які ўзначальвае Рух салідарнасці "Разам". Пра гэта напісала ў Фэйсбуку сустаршыня Руху Алена Талстая.
Паводле яе, трое невядомых напалі на Сіўчыка каля дома, дзе ён жыве. Яны распылілі яму ў твар газавы балончык, потым забралі мабільнік і ўцяклі.
Жанчына кажа, што ў момант нападу на Сіўчыка яна акурат размаўляла з ім па тэлефоне.
"Не прасілі папяроску, не чапляліся, знянацку напалі, і галоўнае — абсалютна моўчкі. Вячаслаў паспеў сказаць "На мяне напалі!" — і далей гукі бойкі і валтузні, а потым сапенне чалавека, што бег з тэлефонам, і знікла сувязь", — перадае "Белсат" словы жанчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.