Пад Санкт-Пецярбургам перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі, ёсць ахвяра

Пад Санкт-Пецярбургам перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі, ёсць ахвяра

8 кастрычніка пад Санкт-Пецярбургам перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі, адзін пасажыр загінуў. У Mercedes Sprinter з беларускімі нумарамі знаходзіліся дзевяць мужчын-грамадзян нашай краіны (ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў). Загінуламу было 23 гады.

Як інфармуе сайт 47news.ru, здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы ў Кінгісепскім раёне каля вёскі Касколава на трасе "Нарва". Мікрааўтробусам кіраваў 31-гадовы мужчына. Мяркуецца, што з-за галалёду транспартны сродак занесла і ён двойчы ўдарыўся аб агароджу трасы, а пасля перакуліўся. Траўмы атрымалі шэсць чалавек, у дваіх яны цяжкія. Іх шпіталізавалі. Праводзіцца расследаванне абставін ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі