Пад санкцыі ЕС можа патрапіць палова кампаній са спісу асноўных донараў бюджэту

Санкцыі ЕС могуць быць балючымі​ /Global Look Press
Санкцыі ЕС могуць быць балючымі​ /Global Look Press

Пад санкцыі ЕC, якія будуць уведзеныя ўжо на наступным тыдні, могуць трапіць 8 кампаній з топ-15 донараў дзяржаўнага бюджэту. Спіс асноўных падаткаплацельшчыкаў сярод публічных кампаній публікаваў тг-канал @lukanomika.

Калі инсайды аб прадпрыемствах і сферах эканомікі, на якія будуць накладзеныя санкцыі, верныя, то бюджэт недалічыцца ў будучыні буйных сум. Так, толькі "Газпрам-трансгаз Беларусь" за 2020-ы заплаціў 1,6 млрд падаткаў, Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" — больш за 1,1 млрд, а Мазырскі НПЗ — 882 мільёны.

Пры гэтым няма інфармацыі аб падатках, якія аплачаныя шэрагам кампаній, якія таксама ў перспектыве трапляюць пад санкцыі, у тым ліку "Брэміна груп", "Логекс" і іншых.

Кіраўнікі МЗС краін ЕC плануюць абвясціць новыя санкцыі ўжо 21 чэрвеня. А 24 чэрвеня магчыма рашэнне па сектаральных санкцыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі